Lyrks
Lyrks
Lyrks
Cover Art

Cicha Nič Lyrics by Leibonik

Tam

0

[Куплет 1]
То марозам глеба стыне, то цячэ ізноў адліга
Неба шэрае, а снег брудны з плямамі індыга
"Гэты быў нялёгкі год", "Гэтым разам год за дзесяць" –
Шчыра кажучы задрала гэта зноўку чуць, аж бесіць!
Па калечнасці жыцця мы абнавілі нарматывы
Хаця дзе навогул год, што для ўсіх бы быў шчаслівы?
Але трэба ўсё ж прызнаць, гэты год быў як клаака
Што клаака – проста жопа! Што там жопа – проста срака!
Крок за крокам, дзень за днём мне на плечы цісне стома –
Першы год жыцця здалёку, першы год жыцця не дома
Год паўнюткі самых розных "першых і апошніх разаў"
Год засохшых парасткаў, год праросшых метастазаў
“Вецер ў полі закружыў”, так што хоць лабатамія
Па тэсцікулах ментальна прыляцела – мама мія!
Ладна, гендэрных метафар можна было менш рабіць
Але што ў каго баліць, той пра тое і нудзіць
А баліць мне шмат за што, дзе я корч быў і слабак
За кіеўскіх сяброў, якім ў лютым напісаў "ты як"
І цягам году не званіў, быццам правялі мяжу
Глядзеў толькі, хто ёсць анлайн – быцам што я ім скажу?
Больш баліць за тых, каму не "якнуў" летась нават так
І мы як соль, што па ўсім свеце з неба раскідаў чумак
За тых хто з'ехаў за мяжу і шукае новы дом
І больш не вернецца назад – дзень добры, барев дзэс, шалом
Баліць за Саню Сідарэнка, з кім у Графіці ліў пот
У Сані нарадзіўся сын, а Саня сеў на 8 год
Балюча за лексічную метамарфозу слова "буча" –
Кплівенькі размоўны слэнг, які цяпер гучыць балюча
Але ёсць яшчэ агенчык, што падаграе планету
Мой настрой святочным робяць не прагнозы гідрамету
Як у самай найбанальнай меладраме з Галівуду
Я сяджу як Джулі Робертс і упарта прагну цуду
Мая вера ў цуды закалілася ў катлаване
На нянавісці, любові, крыўдзе, болю і каханні
Хай ўсё дома будзе добра, хай зацягваюцца раны
Помсты й доўгай памяці аб тых, чыі парвалі планы
Хай апошнія танцоры танчаць недзе па-над Cожам
Не загоіцца, дык дай бо мо хаця б прывыкнуць зможам
Бі, пакуль ёсць сілы біць! Грэй, каб маразы не з’елі!
Хай баліць, пакуль баліцца! Плач, пакуль ёсць слёзы ў целе!
[Прыпеў 1]
Тиха ніч, свята ніч!
Ясність б'є від зірниць
[Куплет 2]
У свята вельмі просты склад, простыя інгрыдыенты
Гэта дзеці, што ў цяпле распакоўваюць прэзенты
Свята гэта не баяцца, што пагрукаюць у дзверы
Каб патэльняй катаваць за бел-чырвоныя шпалеры
Свята не катраляваць у што абуты ногі
Каб хутчэй быць ў бомбасховішчы пад гук паветранай трывогі
За вакном ўсё спакойна, як перад адлігай ціша
А з левабярэжжа сябра мне галасавуху піша:
Каб Каляды падвасэліць і мяне павіншаваць
Ён спявае ціха-ціха, бо “відбій та брати сплять”
[Прыпеў 2]
Тиха ніч, свята ніч!
Ясність б'є від зірниць
Дитинонька Пресвята
Така ясна, золота
Спочиває тихо
Тихо в тихим сні
Credits

About “Cicha Nič” by Leibonik

Read the complete lyrics to "Cicha Nič" by Leibonik from the album "Tam". On Lyrks you can follow along with the full text, explore the artist's discography, and discover related songs. The track is often categorized under Rock.

"Cicha Nič" is performed by Leibonik. from the album "Tam" This page provides the full lyric text for fans who want to sing along, study the songwriting, or compare versions across releases. Lyrks organizes lyrics by artist and song slug so you can bookmark and share a stable URL. Music lyrics help listeners connect with emotion, narrative, and rhythm in a track. Whether you are learning English, researching a favorite chorus, or preparing for karaoke, having accurate line breaks and section labels (verse, chorus, bridge) makes the experience easier. We link to the official artist profile on Lyrks where available, including biography snippets, top songs, and chart placements when we have that data. If you enjoy "Cicha Nič", explore more songs by Leibonik using the links below. Chart and trending pages on Lyrks highlight what listeners are searching for this week. For copyright or correction requests, see our DMCA and contact pages.

View all songs and biography for Leibonik · Trending lyrics · Billboard Hot 100

Frequently asked questions

"Cicha Nič" is credited to Leibonik. Songwriting credits may include additional writers listed on the release; check the credits section on this page for linked collaborators.

"Cicha Nič" appears on "Tam".

Visit the Leibonik artist page at /artist/leibonik for biography, popular tracks, and links to more lyric pages.