Lyrks
Lyrks
Lyrks
Cover Art

Быць беларусам (To be Belarusian) Lyrics by Pomidor/OFF

Сьвята Пакрадзенае (Stolen Feast)

2002

Нараджэньне - заўсёды
Гэта цуд і прысуд
Так павялося, што ты
У гэты сьвет прыйшоў тут
Ты не мядзьведзь
Не вавёрка, ты ня лось і ня трус
Цябе здалёк відаць
Таму што ты - беларус!
Тыповы прадстаўнік малога народу
У тваёй крыві цячэ і ганьба, і згода...
Але - ня ўсё адразу
Лепей метадычна
Разгледзець пытаньне
Антрапамарфічна
Паводле Дарвіна людзі пазлазілі з дрэваў
Ну а ты атрымаўся ад нарманаў ды крэваў
Гіпэрбарэй
Ганарлівы істотна тым, што ты - не такі
Бо ты ня кінуў балота
Тут вельмі ўтульна
Нібы ў матчыным улоньні
Ежы хапае - таннай ды дробнай
Геапалітычна - найлепшае месца
Але пра балота ёсьць
Іншая песьня
Быць беларусам -
Што гэта значыць?
Быць Беларусам -
Цяжка патлумачыць!
Быць беларусам -
Няпростая праца!
Быць беларусам -
Людзьмі звацца!
Як тое б ні было, й што б там не казалі -
Амаль тысячагодзьдзе ты
Прапартызаніў
З кім ці супраць каго - гэта ўжо іншая справа!
Але ж быў час калі ты сам сабе ўладарыў
Гаспадароў было шмат
Кожны хоча палову
І ў адным з падзелаў згубілася мова!
Шукаць самому - марна
Лепей узяць у суседзяў...
Але пра мову больш ды лепш
Напісана ў газэце
Быць беларусам -
Што гэта значыць?
Быць Беларусам -
Цяжка патлумачыць!
Быць беларусам -
Няпростая праца!
Быць беларусам -
Людзьмі звацца!
Ня ўсё так дрэнна -
Маеш акрамя праблемаў
Прагрэс: радыяцыйную мутацыю генаў
Выбачай, што малюнак ня вельмі вясёлы -
Пляма на мапе чырвона-шэра-зялёная
Колер як колер - анічога вар'яцкага!
Нібы глёс цячэ на вочы з-пад крывавай павязкі
Памяркоўна надалей ты ў гісторыю крочыш...
Ну што з табой рабіць, калі ты ўпарта ня хочаш
Быць беларусам -
Што гэта значыць?
Быць Беларусам -
Цяжка патлумачыць!
Быць/Жыць беларусам -
Няпростая праца!
Быць беларусам -
Людзьмі звацца!

About “Быць беларусам (To be Belarusian)” by Pomidor/OFF

Read the complete lyrics to "Быць беларусам (To be Belarusian)" by Pomidor/OFF from the album "Сьвята Пакрадзенае (Stolen Feast)" in 2002. On Lyrks you can follow along with the full text, explore the artist's discography, and discover related songs. The track is often categorized under Rock.

"Быць беларусам (To be Belarusian)" is performed by Pomidor/OFF. from the album "Сьвята Пакрадзенае (Stolen Feast)" in 2002 This page provides the full lyric text for fans who want to sing along, study the songwriting, or compare versions across releases. Lyrks organizes lyrics by artist and song slug so you can bookmark and share a stable URL. Music lyrics help listeners connect with emotion, narrative, and rhythm in a track. Whether you are learning English, researching a favorite chorus, or preparing for karaoke, having accurate line breaks and section labels (verse, chorus, bridge) makes the experience easier. We link to the official artist profile on Lyrks where available, including biography snippets, top songs, and chart placements when we have that data. If you enjoy "Быць беларусам (To be Belarusian)", explore more songs by Pomidor/OFF using the links below. Chart and trending pages on Lyrks highlight what listeners are searching for this week. For copyright or correction requests, see our DMCA and contact pages.

View all songs and biography for Pomidor/OFF · Trending lyrics · Billboard Hot 100

Frequently asked questions

"Быць беларусам (To be Belarusian)" is credited to Pomidor/OFF. Songwriting credits may include additional writers listed on the release; check the credits section on this page for linked collaborators.

"Быць беларусам (To be Belarusian)" appears on "Сьвята Пакрадзенае (Stolen Feast)" in 2002.

Visit the Pomidor/OFF artist page at /artist/pomidor-off for biography, popular tracks, and links to more lyric pages.