Lyrks
Lyrks
Lyrks
Cover Art

Крывавае Сьвята (Bloody Feast) Lyrics by Pomidor/OFF

Сьвята Пакрадзенае (Stolen Feast)

0

Даруйце, але мне хлусіць нецікава -
Пра гэта мне казалі сьведкі, прэса распавядала -
Пра тое, як у адзін сонечны дзень
Загінула разам колькі людзей
Гэта ня быў банальны
Разбор крымінальны
Не захоп, не тэракт
Не няўдалае каханьне
Не бязглуздая бойка фанатаў футболу -
Нешта ў сьвеце ня так, нешта з намі ня тое
А хто я такі? Чаму пра гэтае кажу?
Таму, што гэта - мой горад
І я тут жыву
Гэта - мой рэгіён, як зараз модна казаць
Таму гэтае ня можа мяне не кранаць
Можа гэта таму, што сам і не быў там я?
Але вось яна, сумная гісторыя:
А быў гэта травень дзевяноста дзевяты
Запрашаю ўсіх
На крывавае сьвята...
Сьвята як сьвята: цыгарэты, піва
А каб людзей было болей, ды ўсім месца хапіла -
Пляцоўка пад небам адкрытым ды вольным
На прыкусьсе канцэрт, нібыта рокэнрольны
Пілося-елася-любілася-танцавалася...
А ў нябёсах хмара збіралася-набіралася
І ледзь толькі сьвята прайшло за палову
Зьліва пайшла на дзесяць тысячаў галоваў
Даўгачаканае ўратаваньне ад сьпёкі!
А ўсе ў сьвяточным! Баяцца намокнуць
Пачалі гуляць ў хаванкі хто хутчэй, хто дзе
Нехта вырашыў, што лепей у пераходзе...
Хто першы на лесьвіцы пасьлізнуўся?
Хто падняцца ня здолеў, унізе апынуўся?
Ёсьць гульня дзіцячая такая
З вясёлым назовам "куча-малая"
Мянты з аховы мэтро амаль побач стаялі
Але па-за дзьвярыма, моўчкі назіралі:
Душыцца народ! Усё як заўсёды!
Хіба ж не хапае ім усім пераходаў?
І толькі. Ў мэтро анікога не ўпускаць
Выконваць загад. Ад дзьвярэй адганяць
Але пра гэтае даведаліся мы толькі потым
Шкада, напэўна, што мяне не было там...
А дождж ліў ды ліў
Нібы хто кпіў ды кпіў
З таго, як юнак старую душыў
І каб аніхто больш не ўвайшоў у пераход
Счапіліся хлопцы ў свой апошні карагод
Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад!"
Яны крычалі: "Дамоў! Дамоў! Дамоў!"
Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад"!
Але ўжо ў сьпіны давіў ім несьвядомы натоўп
Сіні твар мужчынскі, барвовы -жаночы
Ці гэта косьці трышчаць, ці ўжо лопнулі вочы?
Як у Маўтхаўзэне ў штабель валіліся людзі
Прабіваючы абцасамі дзявочыя грудзі
Матка Боска! Прысьвятая Троіца!
На гары катэдра, ці гэта толькі мроіцца?
Ці гэта кроў з вуснаў, ці хоры на сьвята?
Даруйце мяне, што ня быў з вамі я там!
Зрабілі з моладзі дурняў, з мянтоў - герояў
Прынамсі, міліцыянтаў загінула трое
Два з жонкамі. Аднаго звалі Дзіма
Атрымаў ад сваіх па галаве дубінай
Спытай яго, спытай ты, каб болей не марыў:
Як душыць ратаўніка свайго ахвяра?
Спытай, спытай, а што адчуваеш
Калі адначасова гінеш ды забіваеш?
Ня ведаю, ці трэба мне распавядаць далей
Як дахтарам потым забаранялі
Канстатаваць лэтальны зыход асфэктыўны
Калі пацыэнт ужо ў пакоі рэанімацыйным
І пра трупны смурод, і як ложкаў не хапала
І колькі на падлозе іх памірала
Бо труп -- гэта труп, ён іначай не існуе
Але ж вядома, колькі сьмерць каштуе!
Сто мільёнаў рублёў. Тады дзве сотні даляраў
Крывавых даляраў! Семьям ахвяраў!
Была й жалоба. Адсумавалі...
На саракавіны нібы помнік усталявалі:
"Няшчасны выпадак! Выпадковае здарэньне!"
Ізноў разышліся з чыстым сумленьнем
Адныя ў царкву, але ж большасьць па хатах...
Дзякуй богу, што мяне не было там
Ад сілаў шатанскіх
Ад духа сьмертнага
Ад сьмерці раптоўнай
Божа, барані нас...

About “Крывавае Сьвята (Bloody Feast)” by Pomidor/OFF

Read the complete lyrics to "Крывавае Сьвята (Bloody Feast)" by Pomidor/OFF from the album "Сьвята Пакрадзенае (Stolen Feast)". On Lyrks you can follow along with the full text, explore the artist's discography, and discover related songs. The track is often categorized under Rock.

"Крывавае Сьвята (Bloody Feast)" is performed by Pomidor/OFF. from the album "Сьвята Пакрадзенае (Stolen Feast)" This page provides the full lyric text for fans who want to sing along, study the songwriting, or compare versions across releases. Lyrks organizes lyrics by artist and song slug so you can bookmark and share a stable URL. Music lyrics help listeners connect with emotion, narrative, and rhythm in a track. Whether you are learning English, researching a favorite chorus, or preparing for karaoke, having accurate line breaks and section labels (verse, chorus, bridge) makes the experience easier. We link to the official artist profile on Lyrks where available, including biography snippets, top songs, and chart placements when we have that data. If you enjoy "Крывавае Сьвята (Bloody Feast)", explore more songs by Pomidor/OFF using the links below. Chart and trending pages on Lyrks highlight what listeners are searching for this week. For copyright or correction requests, see our DMCA and contact pages.

View all songs and biography for Pomidor/OFF · Trending lyrics · Billboard Hot 100

Frequently asked questions

"Крывавае Сьвята (Bloody Feast)" is credited to Pomidor/OFF. Songwriting credits may include additional writers listed on the release; check the credits section on this page for linked collaborators.

"Крывавае Сьвята (Bloody Feast)" appears on "Сьвята Пакрадзенае (Stolen Feast)".

Visit the Pomidor/OFF artist page at /artist/pomidor-off for biography, popular tracks, and links to more lyric pages.